Дзяржаўны герб нашай краіны × П М Д З І Ц К Г
Сімвал (знак) дзяржавы Паняцці Герб Сімвал (знак) дзяржавы
Уладзімір Васільевіч Кавалёнак Алег Віктаравіч Навіцкі Імёны Уладзімір Васільевіч Кавалёнак Пётр Ільіч Клімук Алег Віктаравіч Навіцкі
Дзяржаўны герб РБ уяўляе сабой сярэбранае поле, у якім размешчаны зялёны контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Поле абрамлена вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой, напісана ў два радкі золатам: «Рэспублік Беларусь». Малюнкі Зялёны контур у залатых промнях сонца – гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй мы не аддадзім. Пяціканцовая зорка – знак бяспекі і мужнасці, гатоўнасці кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы. Зямны шар – гэта знак таго, што РБ успрымае народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёроў. Зямля ў промнях сонца – вера ў вечнасць жыцця. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся народамі як узнагарода пераможцу і ўвасабляляў перамогу. Разам з тым гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі. Жыта і канюшына гавораць аб развіцці сельскай гаспадарцы, аб працавітасці беларусаў. Лён – гэта бавоўна поўначы, цудоўны і заўсёды модны матэрыял для адзення. Лён – сімвал пераўтваральнай працы, знак дабра і дастатку. У гербе адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць. Герб Рэспублікі Беларусь сімвалізуе дзяржаўную волю народа і выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі органамі краіны. Герб упрыгожвае ўрадавыя установы, пацвярджаючы іх паўнамоцтвы. Усе важнейшыя дакументы і пячаткі ўтрымліваюць выяву Дзяржаўнага герба.
Спасылкі Асіпчук, Л.І. Мая Радзіма – Беларусь : тэматычныя распрацоўкі ўрокаў. 4 клас/ Л.І. Асіпчук. – Мазыр : Содействие, 2010. – 180 с. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай: Для малод. і сярэд. шк. узросту / У. Бутрамееў. – Мн.: БелЭн, 2002. – 128 с. Лузгіна, А.Г. Мая Радзіма – Беларусь : план-канспект урокаў : 4 клас /А.Г.Лузгіна, А.Г. Астроўская. – Мінск : Аверсев, 2016. – 187 с. Ракуць, В.У. Толькі пад небам Бацькаўшчыны : работа па кнізе «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку» / В.У. Ракуць, Т. П. Ракуць. – Мінск : Пачатковая школа, 2006. – 264 с. – (Б-ка «Пачатковай школы»). Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь : падруч. для ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання /С.В.Паноў [і інш.]. - Мінск : Выд. цэнтр БДХ, 2013. Партрэты ўзяты ў журналах «Пачатковая школа» і «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» https://it.belstu.by/usdata/news/ca2f4794-8e4a-4333-932f-ea02ecce6527/000211_662072.jpg https://ok-online.by/wp-content/uploads/2016/05/30-2-6-e1462730190628.jpg