Download presentation
Presentation is loading. Please wait.
1
АБВЯШЧЭННІ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ
Бібліятэка слайдаў “БЕЛАРУСЬ НАЗАЎСЁДЫ” АБВЯШЧЭННІ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ Да 98-х угодкаў Абвяшчэння незалежнасці БНР 16 красавіка 2016 года, Аттава Пётра Мурзёнак Часопіс “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”, Праект “РАЗАМ”, сакавік 2016
2
Шэсць абвяшчэньняў незалежнасьці краіны
25 сакавіка 1918 года - Беларуская Народная Рэспубліка 1 студзеня 1919 года - Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь 27 лютага 1919 года - Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 31 ліпеня 1920 года - Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь 27 чэрвеня 1944 года - Беларуская Цэнтральная Рада 27 ліпеня 1990 года - Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР
3
Абвяшчэнне незалежнасці БНР
Першы Усебеларускі з’езд прайшоў 5-17 снежня 1917 года ў Мінскім гарадскім тэатры (цяпер Купалаўскі тэатр). На з’ездзе прысутнічалі 1872 дэлегаты з правам рашаючага голасу і 705 – з правам дарадчага голасу . У 1 гадзіну 15 хвілін ночы з 17 на 18 снежня 1917 года быў прыняты адзін з 15 пунктаў рэзалюцыі - аб неадкладнай арганізацыі са свайго складу органа краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем. З’езд быў разагнаны бальшавікамі, а абраная з’ездам Рада працавала ў падполлі.
4
І-я Устаўная Грамата, 20 лютага 1918 г.
абвешчана існаванне Беларускай Народнай Рэспублікі Сцяг БНР на будынку Рады (былы дом губернатара, цяпер музычная школа на пл. Свабоды)
5
ІІ-я Устаўная Грамата, 9 сакавіка 1918 г
ІІ-я Устаўная Грамата, 9 сакавіка 1918 г., Рада з'езда па аб'ектыўных прычынах (нямецкая акупацыя) не магла сазваць Устаноўчы з’езд і ў гэтых умовах абвясціла Беларусь Народнай Рэспублікай і заявіла, што ўлада належыць Народнаму сакратарыяту. 9 сакавіка 1918 г. да 14 мая 1918 г. Я.Серада быў абраны Старшынёй Рады БНР. Першы склад Народнага Сакратарыята. У першым радзе (злева направа) - Бурбіс, Серада, Варонка, Захарка; у другім радзе - Смоліч, Крачэўскі, Езавітаў, Аўсянік, Заяц.
6
Абвяшчэнне незалежнасці БНР
ІІІ-я Устаўная Грамата, 25 сакавіка 1918 г. абвешчана незалежнасць БНР На момант галасавання аб абвяшчэнні незалежнасці БНР у склад Рады ўваходзілі 77 сяброў Рады, з іх 36 сяброў абраных на 1-м Ўсебеларускім з'ездзе, 6 — ад Віленскай беларускай рады, 15 — ад нацыянальных меншасцяў (расейскай, польскай, габрэйскай), 10 — ад земстваў, 10 — ад гарадоў.
7
Другое абвяшчэньне, Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ), сталася 1 студзеня 1919 года падчас канферэнцыі Паўночна-заходняй вобласьці Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) ў Смаленску (канферэнцыя была пераіменавана ў І з’езд Камуністычнай партыі Беларусі). У канферэнцыі удзельнічаў 181 дэлегат; дэлегаты прадстаўлялі толькі камуністычныя арганізацыі. Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) — аддзел Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасцей (Наркамнац) СНК РСФСР. Старшыня А. Р. Чарвякоў. Камісарыят працаваў у Петраградзе (з да сакавіка 1918), у Маскве (да сакавіка 1919). У склад ССРБ увайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Тэрыторыя і структура БССР некалькі разоў мяняліся. Першы з’езд Саветаў Беларусі (2-3 лютага 1919 года) адобрыў утварэньне БССР і гэты ж з’езд прыняў пастанову аб аб’яднаньні з Літвой - Віцебская, Смаленская і Магілёўскія губерні адыйшлі да Расіі. На з’ездзе прысутнічалі 230 дэлегатаў – 213 камуністаў і 17 спачуваючых (Мінская губерня – 121, Гродзенская – 11, Магілёўская – 10, Віленская – 25, Смаленская – 49, Віцебская – 0). Сьцяг БССР 1919 г. Герб БССР 1919 г.
8
Трэцяе абвяшчэнне - 27 лютага 1919 года пры ўтварэнні Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛІТБЕЛ) Сьцяг ЛітБела 27 лютага 1919 г. у Вільні на аб'яднаным пасяджэньні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) было аформлена стварэньне Літоўска-Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел). ССРБ — БССР перастала існаваць. ЛітБелССР праіснавала да жніўня г. Тэрыторыя ЛітБела
9
з 30 снежня 1922 г. БССР у складзе СССР
Чацвёртае абвяшчэнне было 31 ліпеня 1920 года на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі, савецкіх і прафсаюзных арганізацый Мінска і Мінскай губерні - была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) - дзяржаўны і палітычны акт аб аднаўленні Беларускай ССР на асновах, вызначаных у Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі 1 студзеня 1919 г. (гл. другое абвяшчэнне). Паводле Дэкларацыі да склікання з’езда Саветаў БССР уся ўлада ў рэспубліцы перадавалася Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту БССР. Другі з'езд Саветаў, які зацвердзіў гэту Дэкларацыю, адбыўся снежня 1920 года. Прысутнічала 218 дэлегатаў, за невялікім выключэннем - камуністы. Па нацыянальнаму складу беларусаў было - 111, рускіх - 42, яўрэяў - 36, палякаў - 8, іншых нацыянальнасцяў - 21. з 30 снежня 1922 г. БССР у складзе СССР
10
Герб БССР На гербах БССР у і г.г. надпісы былі зроблены на чатырох дзяржаўных мовах: беларускай ідыш рускай польскай. Герб БССР ( )
11
Пятае абвяшчэнне было зроблена 27 чэрвеня 1944 года на 2-м Ўсебеларускім кангрэсе, які абвясьціў пра незалежнасьць краіны ад Масквы прызначыў Беларускую Цэнтральную Раду (БЦР) на чале з Р. Астроўскім пераемніцай Рады БНР. На з'ездзе прысутнічалі 1030 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Кангрэс праходзіў ва ўмовах нямецкай акупацыі.
12
26 студзеня 1990 года – беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай
Шостае абвяшчэнне адбылося 27 ліпеня 1990 года. Вярхоўны Савет БССР прыняў у гэты дзень Дэкларацыю аб суверэнітэце БССР. 27 ліпеня аб’яўлены Днём незалежнасьці, які сьвяткаваўся ў г.г. 26 студзеня 1990 года – беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай 25 жніўня 1991 года – прыняты Закон “Аб наданьні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”. 19 верасьня 1991 года краіна атрымала новую назву — Рэспубліка Беларусь. Былі зацьверджаны новыя дзяржаўныя сімвалы – герб “Пагоня” і бел- чырвона-белы сьцяг. 15 сакавіка 1994 года – прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
13
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ У выніку рэферэндумаў 1995г. і 1996г. былі зьменены дзяржаўныя сімвалы. Сьвяткаваньне Дня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь перанесена з 27 ліпеня на 3 ліпеня.
14
25 Сакавіка
15
Старшыні Рады БНР
16
Ян Серада (сакавік 1918 – май 1918)
Першы Старшыня Рады БНР Ян Мікітавіч Серада ( ) Вёска Задзьвеі, Баранавіцкі раён Варшаўскі вэтэрынарны інстытут (1903). Вэтэрынар у Менскай губэрні (1907—1911). Старшыня прэзыдыюму Ўсебеларускага кангрэсу (1917). Старшыня Рады БНР (1918). Сябра ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў (1918). Наркамат земляробства БССР. Навуковы супрацоўнік і загадчык бібліятэкі (1925—1927) Інбелкульту. Арганізатар і дырэктар Менскага вэтэрынарна-заатэхнічнага тэхнікума (1923—1924). Дацэнт БСГА у Горы-Горках ( ). Арыштаваны 4 ліпеня 1930 году ў сувязі са справай «Саюзу вызваленьня Беларусі», сасланы ў Яраслаўль тэрмінам на 5 гадоў; паўторны прыгавор гадоў пазбаўленьня волі. Вызвалены 19 лістапада 1943 году з Краслага (Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Ян Серада (сакавік 1918 – май 1918)
17
Язэп Лёсік (май 1918 - снежань 1919)
Другі Старшыня Рады БНР Язэп Лёсік ( ) Беларускі нацыянальны і палітычны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, мовазнавец, педагог. Акадэмік АН БССР (1928). Старшыня Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (1917). Удзельнік Усебеларускага з'езда (1917). Адзін з ініцыятараў акту незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918). Старшыня прэзідыума Рады БНР (май 1918 – снежань 1919), старшыня Найвышэйшай рады БНР (з 13 снежня 1919). Правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922), старшыня Тэрміналагічнай камісіі, дырэктар Інстытута навуковай мовы. Аўтар падручнікаў па беларускай мове (1922, 1924) і артыкулаў па гісторыі Беларусі. Язэп Лёсік (май снежань 1919)
18
Трэці Старшыня Рады БНР
Пё́тра Анто́навіч Крачэ́ўскі ( ). Дэлегат І Усебеларускага Кангрэсу, сябра Рады БНР. З красавіка па травень 1918 — Міністр фінансаў БНР. У сьнежні 1919 году абраны прэзыдэнтам Рады БНР. На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпляматычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнееўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі. З 26 верасьня па 30 верасьня 1921 году склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў, якая асудзіла дамову ў Рызе і пацьвердзіла ідэалы незалежнасьці Беларусі. Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі Архіў у Празе Пётр Крачэўскі ( )
19
Васіль Захарка (1928 - 1943) Чацвёрты Старшыня Рады БНР
Васіль Іванавіч Захарка ( ) в. Дабрасельцы, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня Настаўніцкая семінарыя - на ваеннай службе. Член БСГ, адзін з арганізатараў з'езду беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту (22 кастрычніка 1917 г.), сакратар Цэнтральнай беларускай ваеннай рады, член Вялікай беларускай рады. На 1-м Усебеларускім з'ездзе (1917) абраны членам Рады з'езду. З 21 лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята (урада) БНР. Снежань Вільня, люты Украіна, май Берлін, чэрвень Коўна, канец 1919 – Мінск, пачатак 1920 - Берлін, люты 1920 – Прага, мая 1920 – Рыга (дзяржаўная канферэнцыя), 24 чэрвеня па 12 верасня 1920 г. – Масква (старшыня Надзвычайнай дыпламатычнай місіі БНР), канец 1920 - пачатак 1921 гг. - Рыга, з 1921 г. — у Коўне, верасень 1921 – Прага (намеснік старшыні 1-ай Усебеларускай канферэнцыі), з 23 жніўня 1923 г. — міністр фінансаў ва ўрадзе А.Цвікевіча. 1 лістапада 1923 г. выехаў у Прагу. Намеснік старшыні Рады БНР. Збіраў архіў БНР, далучыў да гэтай справы Л. Геніюш. Праводзіў актыўную кампанію зваротаў і петыцыяў у Лігу Нацый і іншыя міжнародныя органы ад імя БНР. Аўтар працы «Галоўныя моманты беларускага руху» (1926). Васіль Захарка ( )
20
Пяты Старшыня Рады БНР Мікалай Абрамчык (1944-1970)
Мікола (Мікалай Сямёнавіч) Абрамчык ( ). Вёска Сычавічы, Маладзечанскі раён. Радашковіцкая беларуская гімназія, сельскагаспадарчая акадэміія (Прага). У Чэхаславакіі зблізіўся з прадстаўнікамі ўрада БНР (П. Крэчэўскім, В. Захаркам і інш.). У 1930 пераехаў ва Францыю, заснавальнік і кіраўнік Аб'яднання беларускіх рабочых (1932), выдавец яго перыядычных выданняў «Бюлетэнь» і «Рэха». У 1941—1943 дзеяч Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Берліне, рэдактар газеты «Раніца» (1939—1944), арганізатар і лектар курсаў беларусазнаўства, выдавец кніг Я. Коласа «Сымон Музыка» і Л. Геніюш «Ад родных ніў». Мікола Абрамчык быў адным з ініцыятараў адраджэння БАПЦ у Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа; ЗБК, Таронта, 1950). У я - прэзідэнт Лігі за вызваленне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)). Мікалай Абрамчык ( )
21
Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1970-1982)
Шосты Старшыня Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч ( ). Вёска Будслаў, Мядзельскі раён. Будслаўская і Віленская беларускія гімназіі (1922). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрсытэце (1926). У быў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У канцы верасьня 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лягерах. У 1942 як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, з 1950 жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў прэзыдэнтам Рады БНР ( ). Вінцэнт Жук-Грышкевіч ( )
22
Сёмы Старшыня Рады БНР Язэп Сажыч (1982-1997) Язэп Сажыч (1917-2007)
Язэп Сажыч ( ) Вёска Гарадзечна, Наваградскі раён. Польская гімназія ў Наваградку. У 1938 г. мабілізаваны ў польскае войска, скончыў школу падхаружых у Торуні у званьні сяржанта. Удзельнік нямецка-польскае вайны 1939, трапіў у нямецкі палон, вярнуўся ў Наваградак. Падчас вайны ўдзельнічаў у арганізацыі беларускіх вайсковых адзінак. Ад ліпеня 1943 таксама выкладаў у афіцэрскай школе ў Мінску. З ліпеня 1944 на эміграцыі. Вывучаў мэдыцыну ў Марбурскім унівэрсытэце. У 1950 выехаў у ЗША. Працаваў анэстэзіёлягам. Стаў адным з заснавальнікаў аддзела Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня ў штаце Мічыган, заарганізаваў там праваслаўную парафію Сьвятога Духа. З 1953 — сябра Рады БНР. Выконваў абавязкі сакратара ў справах вэтэранаў пра Радзе БНР. У 1982 — старшыня Рады БНР. Язэп Сажыч ( )
23
Восьмы Старшыня Рады БНР
Івонка Сурвіла (дзявочае прозьвішча - Шыманец, нарадзілася 11 красавіка 1936, Стоўбцы). У 1944 уся сям’я выехала зь Беларусі ўва Ўсходнюю Прусію, затым у Данію, Францыю. Скончыла ў Парыжы Вышэйшую мастацкую школу, пасьля моўнае аддзяленьне Сарбоны (у 1959). У працавала на Нацыянальным гішпанскім радыё ў Мадрыдзе, вяла перадачы на беларускай мове, што трансьляваліся на Беларусь. У Канадзе з 1969 году, да 1997 працавала перакладчыцай ва ўрадзе Канады (француская й ангельская мовы). Як мастак удзельнічала ў выставах. У 1989 заснавала Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, які ўзначальвала да 1997. Мае дачок Ганну й Паўліну Сурвілу. Івонка Сурвіла (ад 1997 )
24
Бібліятэка слайдаў “БЕЛАРУСЬ НАЗАЎСЁДЫ”
Слайд-серыя №5 “АБВЯШЧЭННІ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ” Створана Пётрам Мурзёнкам Часопіс “Культура, Нацыя”, сакавік 2016
Similar presentations
© 2025 SlidePlayer.com. Inc.
All rights reserved.