Download presentation
Presentation is loading. Please wait.
Published byМаксим Нефедьев Modified over 5 years ago
1
Дзяржаўны герб нашай краіны × П М Д З І Ц К Г
2
Сімвал (знак) дзяржавы
Паняцці Герб Сімвал (знак) дзяржавы
3
Уладзімір Васільевіч Кавалёнак Алег Віктаравіч Навіцкі
Імёны Уладзімір Васільевіч Кавалёнак Пётр Ільіч Клімук Алег Віктаравіч Навіцкі
4
Дзяржаўны герб РБ уяўляе сабой сярэбранае поле, у якім размешчаны зялёны контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Поле абрамлена вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой, напісана ў два радкі золатам: «Рэспублік Беларусь». Малюнкі Зялёны контур у залатых промнях сонца – гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй мы не аддадзім. Пяціканцовая зорка – знак бяспекі і мужнасці, гатоўнасці кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы. Зямны шар – гэта знак таго, што РБ успрымае народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёроў. Зямля ў промнях сонца – вера ў вечнасць жыцця. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся народамі як узнагарода пераможцу і ўвасабляляў перамогу. Разам з тым гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі. Жыта і канюшына гавораць аб развіцці сельскай гаспадарцы, аб працавітасці беларусаў. Лён – гэта бавоўна поўначы, цудоўны і заўсёды модны матэрыял для адзення. Лён – сімвал пераўтваральнай працы, знак дабра і дастатку. У гербе адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць. Герб Рэспублікі Беларусь сімвалізуе дзяржаўную волю народа і выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі органамі краіны. Герб упрыгожвае ўрадавыя установы, пацвярджаючы іх паўнамоцтвы. Усе важнейшыя дакументы і пячаткі ўтрымліваюць выяву Дзяржаўнага герба.
5
Спасылкі Асіпчук, Л.І. Мая Радзіма – Беларусь : тэматычныя распрацоўкі ўрокаў. 4 клас/ Л.І. Асіпчук. – Мазыр : Содействие, – 180 с. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай: Для малод. і сярэд. шк. узросту / У. Бутрамееў. – Мн.: БелЭн, – 128 с. Лузгіна, А.Г. Мая Радзіма – Беларусь : план-канспект урокаў : 4 клас /А.Г.Лузгіна, А.Г. Астроўская. – Мінск : Аверсев, – 187 с. Ракуць, В.У. Толькі пад небам Бацькаўшчыны : работа па кнізе «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку» / В.У. Ракуць, Т. П. Ракуць. – Мінск : Пачатковая школа, – 264 с. – (Б-ка «Пачатковай школы»). Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь : падруч. для ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання /С.В.Паноў [і інш.]. - Мінск : Выд. цэнтр БДХ, 2013. Партрэты ўзяты ў журналах «Пачатковая школа» і «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа»
Similar presentations
© 2025 SlidePlayer.com. Inc.
All rights reserved.